Зяленскі разглядае замену Сырскага
Пасля ўзмацнення пратэстаў ва Украіне з патрабаваннем адстаўкі галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Аляксандра Сырскага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разглядае магчымасць знайсці яму замену.
Аляксандр Сырскі, фота ОП
На гэтых выходных ён плануе правесці сумоўі з кандыдатамі. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на неназванага высокапастаўленага прадстаўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, піша Hromadske.
Паводле суразмоўцы FT, Зяленскі гатовы звольніць Сырскага, калі знойдзе камандуючага, які зможа забяспечыць плаўную перадачу паўнамоцтваў і адначасова ўтрымаць абарону ўздоўж 1200‑кіламетровай лініі фронту.
Аднак, як адзначае Financial Times, прэзідэнт пачаў разглядаць магчымасць адстаўкі галоўнакамандуючага толькі пасля таго, як пратэсты, выкліканыя адстаўкай міністра абароны Міхаіла Фёдарава, перараслі ў акцыі з патрабаваннем адстаўкі Сырскага.
Сырскі займае пасаду галоўнакамандуючага УСУ з лютага 2024 года, ён замяніў на гэтай пасадзе Валерыя Залужнага.
Чытайце таксама:
Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім
«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна
Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны
Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім