Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы
У маладым польскім выдавецтве LINGVA-BY выйшаў твор чэскай пісьменніцы Івы Прахазкавай «Шмыгуся на нябёсах» («Myši patří do nebe», 2006). Перастварыў па-беларуску гэтую кнігу для дзяцей Сяргей Сматрычэнка, а праілюстравала Вольга Якубоўская, піша Bellit.info.
«Шмыгуся на нябёсах» — гэта кранальная і глыбокая гісторыя, якая расказвае пра незвычайнае сяброўства паміж маленькай мышкай Шмыгусяй і лісам Белагрудам. Хаця паводле сваёй прыроды героі павінны быць заклятымі ворагамі, яны знаходзяць агульную мову і адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа.
Гэта кніга пра пераадоленне страхаў, пошук свайго месца ў свеце, важнасць прабачэння і разуменне таго, што смерць — гэта не канец, а толькі пераход да чагосьці новага.
Праз прыгоды сваіх персанажаў аўтарка далікатна і шчыра размаўляе з чытачом пра вечныя пытанні жыцця, страты і сяброўства, якое мацнейшае за любыя забабоны. Гэта светлая і павучальная гісторыя, якая вучыць дабрыні, адвазе і веры ў лепшае. Мышы трапляюць на нябёсы — але могуць і разам з лісамі…
Чытайце таксама:
Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы