Культура

Выйшла кніга выбраных вершаў Віктара Слінкі

Паэтычная серыя «Брукаванка» папоўнілася зборнікам вершаў Віктара Слінкі «Ліставанне». Гэта чацвёртая кніга паэта і першае выбранае, што падводзіць пэўныя вынікі папярэдняму творчаму этапу аўтара, піша bellit.info.

«Ліставанне» — гэта не проста выбраныя вершы. Гэта кніга, якая дазваляе ўбачыць яшчэ аднаго недаацэненага беларускага паэта апошніх дзесяцігоддзяў. Паэта, чый аўтарытэт у літаратурным асяроддзі значна перавышае яго вядомасць шырокаму чытачу.

«…Віктар Слінка выглядае, бадай, самым паслядоўным прыхільнікам таго кірунку, які адкрыў Алесь Разанаў. Найперш гэта датычыць версэта. Але Слінка не капіюе Разанава. Ён пераняў галоўнае — разуменне свабоднага верша як формы канцэнтраванага мыслення. Там, дзе Разанаў імкнецца да філасофскай формулы, Слінка пакідае больш месца для лірычнай інтанацыі і чалавечага пачуцця», — гаворыцца ў рэцэнзіі на кнігу.

Пазбягаю людзей.
Пазбягаю гутарак, цікаўных позіркаў.
Пазбягаю шумных вечарын.
Пазбягаю адзіноты.

Іду па вуліцы, мяняю кірунак, іду
разам з людзьмі і асобна ад
людзей і раптам спыняюся.

Ішоў дождж — як раз той, які
стукаўся ў маё вакно і якому я
не адчыніў, — ішоў дождж і
пакінуў лужыны.
Я паглядзеў у ваду.
Хто гэта?
Я так доўга пазбягаў з ім сустрэчы…

Віктар Слінка (Слінко) нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 году ў в. Козікі Івацэвіцкага раёна. Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Друкуецца ў беларускіх газетах і часопісах. Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу «Штольні вясны», прэміі часопіса «Дзеяслоў» і «Залаты апостраф» за найлепшую паэтычную публікацыю 2005 году.

Аўтар кніг паэзіі «Апошні снег» (1995), «Штольні вясны»(2001), «Арахна» (2011), «Ліставанне» (2026).

Раней у выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» выпусціла ў кніжнай серыі «Брукаванка» кнігі Юрыя Гуменюка, Сяргея Патаранскага і Янкі Лайкова.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць