ДАІ на выхадныя ўзмацніла патруляванне Браслаўшчыны
У Браслаўскім раёне на выхадных узмацнілі кантроль на дарогах з-за правядзення буйнога музычнага фестывалю Viva Braslav. Туды накіравалі дадатковыя экіпажы ДПС, у тым ліку супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі з Мінскай і Гродзенскай абласцей, паведаміла прэс-служба МУС.
Скрыншот з відэа
Падчас мерапрыемства будуць выкарыстоўвацца розныя сродкі кантролю: мотапатрулі, беспілотнікі, спецпадраздзяленне «Страла», а таксама аўтамабілі без спецыяльнай афарбоўкі.
Асаблівую ўвагу інспектары будуць звяртаць на найбольш небяспечныя парушэнні: кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, перавышэнне хуткасці, небяспечныя абгоны, ігнараванне рамянёў бяспекі, адсутнасць моташлемаў у матацыклістаў і няправільную перавозку дзяцей.
У ДАІ адзначаюць, што ўзмоцненыя меры павінны дапамагчы павысіць бяспеку на дарогах у перыяд вялікай колькасці наведвальнікаў фестывалю Viva Braslav.
Чытайце таксама:
Танцы, намёты, дождж і вясёлка. Як прайшоў першы дзень фестывалю Viva Braslav
Viva Braslav ужо заўтра, а беларусы кінуліся здаваць ці перапрадаваць квіткі — у чым прыкол?