Культура99

Viva Braslav ужо заўтра, а беларусы кінуліся здаваць ці перапрадаваць квіткі — у чым прыкол?

Квіткі на мерапрыемства каштавалі ад 69 да 760 рублёў у залежнасці ад абранага пакета.

Фота: vivabraslav.by

Напярэдадні фестывалю Viva Braslav, які пройдзе з 24 па 26 ліпеня, многія беларусы пачалі здаваць ці спрабаваць перапрадаць свае квіткі. З чым звязаныя такія паводзіны?

Сёлета асноўным хэдлайнерам фэсту стане Дзіма Білан. Таксама на сцэне на Браслаўскіх азёрах выступяць іншыя расійскія артысты: Мот, Ваня Дзмітрыенка, «Комната культуры», «Давай на ты». З беларусаў заяўлены спявак LYRIQ. Квіткі на мерапрыемства нятанныя — ад 69 да 760 рублёў у залежнасці ад абранага пакета.

Якраз «сумным лайнапам» многія тлумачаць сваё нежаданне ўвогуле прыязджаць на фестываль.

«Фэсты ў РБ страцілі сваю эксклюзіўнасць. Каму цікава слухаць адных і тых жа па сто разоў?»;

«Артысты, якія выступаюць там, ужо сто разоў прыязджалі ў Беларусь. Прывозы ў оргаў сталі ніякія»;

«Нядаўна мая знаёмая, якая жыве ў Еўропе, выкладвала сторыз з фэсту, дзе былі Moby і Gorillaz. Вось гэта я разумею!»;

«Не хаджу на расіян».

Але чаму людзі пазбаўляюцца ўжо купленых квіткоў, яны ж ведалі, што бралі?

Аказваецца, людзі спадзяваліся, што бліжэй да старту падзеі ў лайнапе такі з’явіцца нехта цікавейшы. Але калі гэтага не адбылося, матывацыя знікла. Тым больш, вялікую праблему склала дарагоўля жытла ў раёне фэсту. Некаторыя і за вялікія грошы не змаглі зняць сабе месца на начлег.

«Намёт для мяне не варыянт, а жытло па адэкватным кошце я не знайшла», — падзялілася адна з беларусак у Threads.

Частку людзей адпудзіў патэнцыйны дождж: на гэты момант на пятніцу і суботу ў Браславе абяцаюць ападкі. А ў іншых банальна змяніліся планы ці жыццёвыя абставіны — так адбываецца з усімі фестывалямі, квіткі на якія набываюцца моцна загадзя.

Некаторыя нават прадаюць квіткі на «Куфары» з нацэнкай, каб крыху зарабіць.

Пры гэтым самі арганізатары Viva Braslav настроеныя пазітыўна.

«Мы на пазітыўным вайбіку працягваем мантаж і чакаем такіх жа пазітыўных у госці», — напісаў у сваіх сацсетках заснавальнік фэсту Алег Лабуць.

Раней у інтэрв’ю журналістам Лабуць расказваў, што на сёлетнім фестывалі наведнікаў чакаюць некаторыя новаўвядзенні. Так, упершыню будзе працаваць так званы ціхі кемпінг, дзе з 23:00 да 8:00 будуць дзейнічаць правілы цішыні. Яшчэ адной навінкай стане асобная сцэна ў палаткавым гарадку. 

Арганізатары таксама абяцалі пашырыць спартыўную зону, а для ахвотных пазнаёміцца з рэгіёнам — падрыхтаваць экскурсійныя праграмы па Браслаўскім раёне. 

Каментары9

  • странные
    23.07.2026
    "Оказывается, люди надеялись, что ближе к старту события в лайнапе таки появится кто-то поинтереснее."

    Кого они ждали, Тейлор Свифт? BTS?
  • знающий
    23.07.2026
    хорошо нынче быть "журналистом" НН – зашел в тредс, поскроллил минут 10, вот тебе и новая статья..
  • Gorliwy Litwin
    23.07.2026
    Рускія людзі ўсе: арганізатары, выканаўцы і гледачы. Рускае сімвалічнае поле, Руская Зямля матушка. А цар - бацюшка. Гой есі!

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць