БЕЛ Ł РУС

МТС мяняе кошт сваіх паслуг

27.07.2026 / 19:42

Nashaniva.com

Беларускі мабільны аператар МТС паведаміў пра змяненне цэнаў на некаторыя свае паслугі. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 3 жніўня.

Фота: Lookby.media

Змены закрануць міжнародную сувязь і паслугі фіксаванага інтэрнэту. Для большасці абанентаў МТС званкі ў Расію на нумары абанентаў гэтага ж аператара будуць каштаваць 1,33 рубля за хвіліну. Выключэнне зробяць для некаторых карпаратыўных тарыфаў, а таксама тарыфных планаў «Гасцявы», «Гасцявы 30», «Персона» і «Абсалют».

Званкі з Беларусі на нумары іншых расійскіх мабільных аператараў будуць каштаваць 1,64 рубля. Званкі ў краіны Еўрапейскага саюза падаражэюць да 2,78 рубля.

У кампаніі адзначылі, што абаненты загадзя атрымаюць SMS-паведамленні з інфармацыяй пра будучыя змены. Поўны пералік новых коштаў МТС размесціць на сваім сайце.

Чытайце таксама:

МТС змяняе лагатып

МТС запускае 5G-роўмінг

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу

Каментары да артыкула