Мяняецца часовы павераны ў справах Італіі ў Беларусі
30 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з часовым павераным у справах Італіі ў Беларусі Тамаза П'етра Маркеджані. Сустрэча адбылася з нагоды заканчэння яго дыпламатычнай місіі ў краіне.
Падчас размовы бакі абмеркавалі цяперашні стан беларуска-італьянскіх адносін і іх магчымыя перспектывы. Таксама яны абмяняліся меркаваннямі наконт сітуацыі ў рэгіёне і іншых актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.
Максім Рыжанкоў падзякаваў італьянскаму дыпламату за працу ў Беларусі і ўдзел у рэалізацыі розных праектаў, у тым ліку гуманітарнага характару.
Міністр таксама заявіў, што Мінск разлічвае на больш актыўную пазіцыю еўрапейскіх дзяржаў, у прыватнасці Італіі, у пытаннях узаемадзеяння з Беларуссю.
Чытайце таксама:
Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі
Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі