БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп ЗША на міжнароднай канферэнцыі паказаў карту Афрыкі, якую намаляваў ШІ. Яна здзівіла

30.07.2026 / 23:00

Nashaniva.com

На міжнароднай канферэнцыі па ВІЧ і СНІДзе ў Рыа-дэ-Жанэйра 26 ліпеня супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША паказаў прэзентацыю з памылковай картай Афрыкі. Высветлілася, што карта была створаная з дапамогай штучнага інтэлекту, піша Reuters.

Падчас выступлення на карце няправільна пазначылі шэсць афрыканскіх дзяржаў — некаторыя з іх апынуліся на тэрыторыях іншых краін і нават у зусім іншых частках кантынента.

Найбольш заўважнай памылкай стала Нігерыя. Краіну, дзе ЗША маюць некалькі сотняў вайскоўцаў, на карце паказалі як дзяржаву без выхаду да мора, размешчаную ў пустыні Сахара. Насамрэч Нігерыя знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы і мае выхад да ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна.

Інцыдэнт адбыўся падчас канферэнцыі AIDS 2026, якая праходзіла ў Рыа-дэ-Жанэйра. Як высветлілі журналісты Reuters, на выяве быў вадзяны знак, які сведчыў пра выкарыстанне інструментаў OpenAI для яе стварэння.

У Дзярждэпартаменце ЗША прызналі адказнасць за памылку. Паводле ведамства, незадоўга да мерапрыемства адзін з супрацоўнікаў паспешліва ўнёс змены ў прэзентацыю. Даклад прадстаўляў Джэф Грэм — галоўны прадстаўнік ЗША па пытаннях аховы здароўя і кіраўнік надзвычайнай праграмы прэзідэнта ЗША па барацьбе з ВІЧ і СНІДам.

У Дзярждэпартаменце адзначылі, што, нягледзячы на памылковую карту, перамовы і абмеркаванні падчас канферэнцыі былі змястоўнымі і канструктыўнымі.

Чытайце таксама:

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна

У Батсване заявілі пра масавую вярбоўку сваіх грамадзян на вайну з Украінай

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР

Каментары да артыкула