БЕЛ Ł РУС

На Смаргоншчыне правялі заняткі народнага апалчэння ФОТЫ

31.07.2026 / 17:57

Nashaniva.com

У аграгарадку Солы Смаргонскага раёна 31 ліпеня адбыліся заняткі з народным апалчэннем. Як паведамляе мясцовая раёнка «Светлы шлях»: «Добраахвотнікі, гатовыя ў выпадку патрэбы стаць на абарону краіны, сабраліся, каб асвяжыць веданне заканадаўства, успомніць парадак абыходжання са зброяй і адпрацаваць практычныя навыкі».

Па словах начальніка групы тэрытарыяльнай абароны Смаргонскага вайсковага камісарыята Сяргея Кузьменкі:

«Добраахвотнікам даведзеныя заканадаўчыя акты аб прававых асновах іх дзейнасці ў народным апалчэнні, патлумачаны парадак атрымання зброі і боепрыпасаў, арганізацыя яе выдачы, замацавання і вядзення ўліку, а таксама патрабаванні бяспекі пры абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі.

Прыемна бачыць неабыякавых людзей, якія, не зважаючы на ўзрост, з вялікім энтузіязмам гатовыя аказаць дапамогу і садзейнічанне Узброеным Сілам сваёй краіны пры выкананні пастаўленых задач».

Чытайце таксама:

У Брэсцкай вобласці пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны

Вайсковыя вучэнні з дыверсантамі і апалчэнцамі пройдуць у двух раёнах Віцебшчыны

У Мінску створаць першы атрад народнага апалчэння

Каментары да артыкула