Грамадства66

У Мінску створаць першы атрад народнага апалчэння

У канцы верасня ў Кастрычніцкім раёне Мінска з’явіцца першы атрад народнага апалчэння. Як паведамляюць «Мінск-Навіны», асноўнай задачай падраздзялення стане падтрыманне парадку на тэрыторыі раёна.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама правяло вучэнні для ўдзельнікаў народнага апалчэння на базе сталічнай сярэдняй школы № 197 імя Герояў 120-й дывізіі. Аб ходзе падрыхтоўкі расказаў намеснік начальніка аддзела па ахове дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай працы і пытаннях абароны Мінгарвыканкама Юрый Шубіч.

— Гаворка ідзе пра дастаткова новы (ці добра забыты стары) кірунак у сістэме абароны дзяржавы, які рэалізуюць мясцовыя ўлады пры падтрымцы сілавых структур. Сёння мы запрасілі на заняткі камандзіраў атрадаў і іх намеснікаў. На гэты раз вырашылі звярнуць увагу на пачатковыя асновы абыходжання са зброяй і тактычную медыцыну, — адзначыў Шубіч.

Паводле яго слоў, падобныя вучэнні стануць рэгулярнымі — іх плануюць праводзіць раз у квартал. А ўжо да канца верасня першы атрад пачне дзейнічаць у Кастрычніцкім раёне сталіцы.

— Яго першачарговая задача — падтрыманне парадку ў раёне, — падкрэсліў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

У склад падобных падраздзяленняў звычайна ўваходзяць людзі, якія не могуць служыць у сілавых структурах па стане здароўя ці з іншых прычын, але маюць жаданне і матывацыю працаваць у сферы бяспекі. Таксама далучаюцца ветэраны вайсковай службы і былыя супрацоўнікі міліцыі.

Каментары6

  • Руслан
    29.03.2025
    Они защитят Беларусь от путинских захватчиков? Или хотя бы выгонят российских военных, которые уже тут?
  • Ёсік
    29.03.2025
    Няўжо Ната нападзе? Дык у нас ёсьць ужо міліцыя, менавіта так называецца народнае апалчэньне.
  • анатам
    29.03.2025
    Раздать стволы пятой колоне?! Гений идиотизма...

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць