БЕЛ Ł РУС

Пачаў працу ў Беларусі новы павераны ў справах Вялікабрытаніі

31.07.2026 / 19:16

Nashaniva.com

31 ліпеня новапрызначаны павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Уільям Лангхёрст перадаў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову.

Уільям Лонгхёрст і Максім Рыжанкоў. Фота: МЗС Беларусі

Падчас сустрэчы, як паведамляецца, бакі абмеркавалі цяперашні стан адносін паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй, а таксама магчымасці для іх далейшага развіцця. У беларускім МЗС заявілі, што размова прайшла ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення.

Уільям Лангхёрст працуе ў дыпламатычнай сістэме больш за 35 гадоў. За сваю кар'еру ён працаваў у брытанскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Японіі, Паўднёвай Карэі, Камбоджы, Сербіі і Швейцарыі, а таксама ў пастаянным прадстаўніцтве Вялікабрытаніі пры ААН у Нью-Ёрку.

У 2019—2024 гадах Лангхёрст быў намеснікам кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Швейцарыі. Адначасова ён займаў пасаду генеральнага консула Вялікабрытаніі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне.

Да прызначэння Лангхёрста абавязкі часовага кіраўніка брытанскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі выконваў Дэвід Уорд. Паўнавартаснага пасла ў Беларусі Вялікабрытанія цяпер не мае.

Чытайце таксама:

Мяняецца часовы павераны ў справах Італіі ў Беларусі

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі

Каментары да артыкула