У Алжыры аўтобус зваліўся з абрыву, загінулі як мінімум 25 чалавек
Трагедыя адбылася 31 ліпеня ў правінцыі Бумердэс. Аўтобус, які ехаў з горада Сетыф па нацыянальнай аўтамабільнай дарозе, з'ехаў з трасы і ўпаў у яр, паведамляе Associated Press.
Скрыншот з відэа
Загінулі як мінімум 25 чалавек, яшчэ 44 атрымалі траўмы.
Частку пацярпелых даставілі ў універсітэцкую бальніцу Бумердэса. Туды асабіста прыбыў прэм'ер-міністр Алжыра Сіфі Грыб, каб азнаёміцца з сітуацыяй і станам пацярпелых.
На месцы аварыі працуюць ратавальнікі і пошукавая група. Прычыны, па якіх аўтобус з'ехаў з дарогі, пакуль высвятляюцца.
Чытайце таксама:
Падчас пажару ў алжырскім дзіцячым доме загінулі больш за дзесяць чалавек
Будуць судзіць кіроўцу аўтобуса, па віне якога загінула пажылая пара ў Чавусах