БЕЛ Ł РУС

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х

31.07.2026 / 20:13

Nashaniva.com

ФІФА разглядае магчымасць павелічэння колькасці ўдзельнікаў чэмпіянату свету па футболе з цяперашніх 48 да 64 зборных. Змены могуць быць уведзеныя ўжо на турніры 2030 года.

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна на чэмпіянаце свету 2026 года. Фота: AP Photo / Andre Penner

Паводле дакумента, з якім азнаёмілася агенцтва Reuters, ФІФА плануе прыцягнуць незалежную арганізацыю, якая павінна ацаніць, як павелічэнне колькасці камандаў паўплывае на фармат спаборніцтваў, яго арганізацыю і іншыя важныя аспекты правядзення чэмпіянату свету.

Пытанне аб магчымым пашырэнні ўжо абмяркоўваецца ўнутры ФІФА. Амерыканскі тэлеканал ESPN таксама паведаміў, што арганізацыя разглядае розныя варыянты далейшага развіцця сусветнага першынства.

З 2026 года ў фінальнай частцы чэмпіянату свету ўдзельнічаюць 48 нацыянальных зборных. Калі новая прапанова будзе ўхваленая, на турніры 2030 года іх колькасць можа вырасці да 64.

Чэмпіянат свету 2030 года пройдзе ў Іспаніі, Партугаліі і Марока. Канчатковае рашэнне аб магчымым пашырэнні турніру ФІФА плануе прыняць пасля правядзення даследавання і адпаведных кансультацый.

Чытайце таксама:

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна

«Душа футбола не прадаецца». УЕФА правядзе экстраннае пасяджэнне ў сувязі з планамі ФІФА прыцягнуць да фінансавання турніраў прыватных інвестараў

Прэзідэнт ФІФА хоча падзяліцца правамі на мундыяль з блізкімі да Трампа прыватнымі інвестарамі

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд

Каментары да артыкула