БЕЛ Ł РУС

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны

1.08.2026 / 16:36

Nashaniva.com

У Навагрудку на вуліцы Мінскай адкрылі крэатыўны прыпыначны пункт, аформлены ў стылістыцы сапраўднай пажарнай тэхнікі, паведамляе ТРК Гродна.

Скрыншот з відэа

Аб'ект аформлены ў выглядзе пажарнай машыны ЗІЛ-130. Незвычайны прыпыначны пункт знаходзіцца побач з мясцовым раённым аддзелам МНС і з моманту ўстаноўкі здзіўляе жыхароў і гасцей горада.

Заяўленая ідэя праекта ў тым, каб не проста ўпрыгожыць горад, але і нагадваць пра важнасць прафесіі ратавальніка, а таксама прыцягваць увагу да правіл бяспекі. Унутры прыпынку размешчаная розная карысная інфармацыя, а на бакавых стэндах нанесеныя папераджальныя надпісы пра тое, што жыццё не цярпіць неабдуманых учынкаў.

Рэалізаваць задуму ратавальнікам дапамаглі ўлады раёна і службы ЖКГ. 

Чытайце таксама:

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта

Каментары да артыкула