Грамадства33

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта

У Гродне падчас XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур урачыста адкрылі новую скульптуру — аленя святога Губерта. Новы арт-аб'ект папоўніў калекцыю гарадскіх скульптур і інсталяцый, паведамляе «Гродзенская праўда».

Вобраз аленя звязаны са старажытнай легендай пра святога Губерта. Паводле падання, французскі герцаг Губерт падчас палявання ўбачыў аленя, паміж рагамі якога ззяў залаты крыж. Гэтая падзея змяніла яго жыццё: ён адмовіўся ад багацця, стаў святаром і пазней быў кананізаваны. З таго часу алень з залатым крыжам лічыцца сімвалам духоўнага перараджэння.

Менавіта гэты вобраз стаў асновай герба Гродна. Помнік самому святому Губерту быў усталяваны ў горадзе яшчэ ў 2020 годзе.

Старшыня Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў Алег Бялінскі паведаміў, што ўлады плануюць усталяваць у Гродне яшчэ некалькі падобных скульптур каля знакавых месцаў. На думку мясцовых уладаў, гэта павінна зрабіць горад яшчэ больш прывабным для жыхароў і турыстаў напярэдадні 900‑годдзя Гродна, якое будуць адзначаць праз два гады.

Каментары3

  • Барадзед
    06.06.2026
    Интересно, сколько в Беларуси Губертов?
  • Бабагаля
    06.06.2026
    Барадзед, столько же сколько в Бразилии Педров
  • Хорошее зрение
    21.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць