Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ
Ксенія Уласюк, якую ў 2023 годзе на галоўным конкурсе краіны назвалі адной з самых прыгожых дзяўчат Беларусі, пахвалілася ў інстаграме фотаздымкамі вяселля.
Ксенія Уласюк. Тут і далей фота з яе інстаграма
У 2023 годзе Ксеніі было ўсяго 19 гадоў, яна вучылася ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Планавала атрымаць дыплом у сферы эканомікі і кіраўніцтва на прадпрыемстве. Але ўжо тады называла сябе прафесійнай мадэллю.
У фінале «Міс Беларусь», за якім па традыцыі з залі назіраў Лукашэнка, дзяўчына атрымала тытул першай віцэ-міс.
Пасля конкурсу Ксенія працягнула сваю мадэльную дзейнасць. Летась скончыла ВНУ, але працаваць па спецыяльнасці прадказальна не пайшла. Прызнаецца, што больш цікавіць не эканоміка, а творчасць.
Таму працуе як UGC-крэатарка і візажыстка, а таксама выкладае дэфіле для дзяцей.
Нядаўна Ксенія падзялілася ў інстаграме фота і відэа са свайго вяселля.
Абраннікам 22‑гадовай прыгажуні стаў 24‑гадовы Даніла Мароз з Брэста — у сваім інстаграме хлопец называе сябе атлетам.
Ксенія Уласюк разам са сваім каханым Данілай Марозам
Раней Ксенія распавядала, што пазнаёмілася з каханым ажно восем гадоў таму.
Сёлета пара набыла кватэру і пачала там рамонт. А цяпер вось і прыгожае вяселле зладзілі. Гэта была вельмі інстаграмная выязная цырымонія ў аграсядзібе «Прылукамор'е» ля Брэста.
Нявеста абрала небанальную дызайнерскую сукенку.
Зачытваючы клятвы ў каханні ля святочнай аркі, маладыя людзі не маглі стрымаць слёз. А спяваў для іх у гэты асаблівы дзень фіналіст шоу «Фактар.бай» Ілля Шаршун.
Чытайце таксама:
Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?
Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня
Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка