БЕЛ Ł РУС

Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль

3.08.2026 / 17:21

Ганна Стафановіч

Ксенія Тур апублікавала ў сацсетках здымкі побач з Geely з банцікам на капоце.

Ігар Тур з жонкай Ксеніяй. Тут і далей фота з яе інстаграма

Сёлета жонка прапагандыста Ігара Тура вярнулася з дэкрэтнага адпачынку на працу ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС.

Сёння Ксенія распавяла ў інстаграме, што вельмі чакала працоўнага адпачынку. І калі нарэшце ён настаў, муж павёз жонку ў аўтамабільны салон па падарунак.

На фота шчаслівая Ксенія побач з новенькім электрамабілем Geely EX5, упрыгожаным чырвоным банцікам. Кошт аналагічных аўтамабіляў пачынаецца ад $23300.

Чытайце таксама:

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Жонка Ігара Тура паказала інтэр'еры сямейнага дома каля Астрашыцкага Гарадка ФОТЫ

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Каментары да артыкула