БЕЛ Ł РУС

У Мінску пашырылі зону платных аўтамабільных парковак

4.08.2026 / 15:55

Nashaniva.com

З 3 жніўня ў платным рэжыме пачалі працаваць стаянкі на шэрагу вуліц горада, паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

У спіс увайшлі ўчасткі вуліцы Караля (ад Сухой да дома № 51), вуліцы Клары Цэткін, вуліцы Гебелева (ад Іерусалімскай да Калектарнай), вуліцы Андрэеўскай (ад Пуліхава да Захарава), вуліцы Пуліхава (ад Смаленскай да Першамайскай), пляцоўка ўздоўж дамоў № 10/2, 14 і 16 на вуліцы Веры Харужай, а таксама два ўчасткі вуліцы Натуралістаў — насупраць дома № 10 і ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кедышкі.

Кіроўцаў просяць улічваць гэтыя змены пры планаванні паездак. Таксама ім рэкамендуюць загадзя азнаёміцца з правіламі карыстання платнымі паркоўкамі і іншай інфармацыяй, размешчанай на інфармацыйных стэндах і афіцыйным сайце ўстановы «Паркоўкі сталіцы».

Чытайце таксама:

У мінскім аэрапорце значна пашыраць паркоўку

«Адразу зразумела, адкуль яны». Расійскія зоркі прыехалі ў Мінск і злавілі хейт за паркоўку

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Каментары да артыкула