БЕЛ Ł РУС

У Адэсе судзілі беларуску, якая абмацюкала п'янага мужа — ён пакрыўдзіўся і пагражаў скончыць жыццё самагубствам

4.08.2026 / 16:14

Nashaniva.com

Перапалоханая жанчына сама пазваніла ў паліцыю, але менавіта яе зрабілі вінаватай — у «псіхалагічным гвалце».

У Адэскай вобласці беларуску судзілі за «хатні гвалт псіхалагічнага характару». Жанчына пасварылася са сваім п'яным мужам, абое нецэнзурна лаяліся.

Аднак урэшце ён пайшоў з дому, пагражаючы скончыць жыццё самагубствам. Спалоханая жанчына патэлефанавала ў паліцыю.

Але ў выніку маёр Рамашчанка склаў пратакол менавіта на жонку — за тое, што яна лаялася на мужа і тым самым «нанесла шкоду яго псіхічнаму здароўю».

У судзе жанчына віну прызнала і шчыра раскаялася. Муж, які прысутнічаў на пасяджэнні, дараваў жонцы і прасіў строга не караць — пара памірылася. Суд палічыў правапарушэнне малазначным і вызваліў беларуску ад адміністрацыйнай адказнасці, абмежаваўся заўвагай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула