БЕЛ Ł РУС

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю

4.08.2026 / 22:06

Nashaniva.com

Латвія аднавіла ў поўным аб'ёме афармленне грузавога і легкавога транспарту ў пункце пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку «Грыгароўшчына») на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Паводле інфармацыі ведамства, латвійскі бок паведаміў беларускім памежнікам, што з 21:00 пункт пропуску зноў працуе ў штатным рэжыме.

Раней урад Латвіі адмовіўся падтрымаць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў аб поўным закрыцці адзінага дзейнага аўтамабільнага пункта пропуску на беларуска-латвійскай мяжы.

31 ліпеня латвійскія ўлады часова спынілі яго працу, спаслаўшыся на тэхнічныя праблемы.

Пасля гэтага Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што пакідае за сабой права прыняць меры ў адказ, у тым ліку асіметрычнага характару.

Чытайце таксама:

Латвія не будзе закрываць мяжу з Беларуссю

МУС Латвіі прапануе цалкам закрыць адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

МЗС пракаментавала закрыццё Латвіяй мяжы з Беларуссю

Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Каментары да артыкула