Грамадства1313

Латвія не будзе закрываць мяжу з Беларуссю

Урад Латвіі вырашыў не закрываць адзіны дзейны на латвійска-беларускай мяжы пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»). Ініцыятыву аб закрыцці пункту пропуску выказала Міністэрства ўнутраных спраў краіны ў сувязі з міграцыйным крызісам, але ўрэшце гэты крок прызналі пакуль немэтазгодным, паведамляе tvnet.lv.

Фота: Latvijas Televizija

Паводле слоў кіраўніка ўрада Андрыса Кулбергса, у жніўні Міністэрствы ўнутраных спраў і абароны краіны ўзмоцняць меры бяспекі, каб абмежаваць паток нелегальных мігрантаў праз усходнюю мяжу Латвіі, якая таксама з'яўляецца знешняй мяжой Еўрапейскага саюза. Ён адзначыў, што цяпер мігранты спрабуюць пранікаць у краіну не праз афіцыйны пункт пропуску, а па-за ім, таму яго закрыццё пакуль не лічыцца найбольш эфектыўным рашэннем.

У выніку латвійскі ўрад пастанавіў пакінуць пункт пропуску адкрытым.

Міністр унутраных спраў падкрэсліў, што закрыццё пункта «Патэрніекі» не знятае з парадку дня і можа быць аператыўна ўведзена ў выпадку пагаршэння сітуацыі. Адначасова ўлады будуць актыўней выкарыстоўваць іншыя спосабы супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі.

Асноўны акцэнт плануецца зрабіць на тэхнічных сродках аховы мяжы і супрацоўніцтве з Міністэрствам абароны. Падчас запланаваных у жніўні вайсковых вучэнняў сілы саюзнікаў па НАТА будуць размешчаныя значна бліжэй да беларуска-латвійскай мяжы, а самі вучэнні выкарыстаюць для ўмацавання памежнай бяспекі.

Яніс Домбрава таксама паведаміў, што тэхнічныя праблемы, якія ўзніклі на пункце пропуску «Патэрніекі» напрыканцы мінулага тыдня, звязаныя з працай мабільнай сеткі. Паводле яго слоў, улады разлічваюць ліквідаваць гэтыя збоі ў найбліжэйшы час.

Да канца года на латвійска-беларускай мяжы працягвае дзейнічаць рэжым узмоцненай аховы, уведзены ў сувязі з павышаным ціскам нелегальнай міграцыі.

Каментары13

  • Грыгароўшчына Патэрніекі
    04.08.2026
    Ну і малайцы суседзі, што тут яшчэ скажаш.
  • Гідрант незалежнасьці
    04.08.2026
    Куды падзеўся іншы глыбінны аналітык, які тут дзень і ноч сьвістаў пра Рэйгана і нафту па 30? І што імпэрыя дзякуючы сьв. Трампу канае. Няўжо зачынілі яго?
  • Баранак
    04.08.2026
    Жвір , той, што рэалізоваў Плян за 380 міл'ёнаўзаходніх даляраў?

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале11

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале11

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць