БЕЛ Ł РУС

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»

5.08.2026 / 12:06

Nashaniva.com

Беларускія сілавікі актывізавалі спробы збору звестак напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь», якая пройдзе 8—9 жніўня ў Варшаве. 

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», невядомыя ў сацыяльных сетках і месенджарах пішуць беларусам з пытаннем, ці збіраюцца тыя наведваць мерапрыемства і як да яго рыхтуюцца.

Адзін з такіх профіляў прадстаўляўся «Сяргеем з Мінска». Праваабаронцы выявілі і апублікавалі ідэнтыфікатары Telegram-акаўнтаў, праз якія фармуецца запыт:

Напрыканцы ліпеня спецслужбы таксама спрабавалі вербаваць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады.

Праваабаронцы заклікаюць беларусаў выконваць правілы лічбавай бяспекі, не адказваць на паведамленні ад незнаёмых і не перадаваць свае персанальныя даныя ці планы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула