БЕЛ Ł РУС

Архітэктар і сузаснавальнік бюро Zrobim architects Андрусь Бездар выйшаў з СІЗА

5.08.2026 / 17:57

Nashaniva.com

Ён апублікаваў відэа, на якім спальвае турэмную сумку з рэчамі.

Скрыншот з відэа

«Ёсць традыцыя: здабываючы свабоду, спальваць рэчы, у якіх ты там быў. Усім прывітанне, я дома», — напісаў Андрэй Макоўскі, вядомы таксама пад псеўданімам Андрусь Бездар.

Пераслед кіраўніцтва і супрацоўнікаў ZROBIM architects пачаўся ў красавіку 2026 года. Тады сілавікі затрымалі каля 50 чалавек, а само папулярнае архітэктурнае бюро абвінавацілі ў атрыманні «няўлічанага прыбытку» на суму 6 мільёнаў даляраў і выплаце заробкаў у канвертах. Агульную шкоду бюджэту ацанілі больш як на 5 мільёнаў рублёў.

Сам Андрэй Макоўскі застаўся пад вартай. Пазней у яго акаўнце з’явіўся паведамленне «Прывітанне з СІЗА! Плаціце падаткі цалкам, рабяты».

У чэрвені 2026 года ў ягоных сацсетках з’явілася аб’ява аб продажы недабудаванай вілы на тайландскім востраве Пхукет у элітным комплексе Botanica Pru Jampa, а ў ліпені — надзела пад турыстычны комплекс на беразе Вілейкі.

Чытайце таксама:

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects

Каментары да артыкула