Грамадства1818

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Бюро абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў. Незадоўга да візіту сілавікоў сузаснавальнік студыі Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar) пісаў у сацсетках, што ім прыйшло ўказанне наняць ідэолага.

Андрусь Bezdar. Фота: zrobim.by

У офіс бюро ZROBIM architects сілавікі прыходзілі 9 і 10 красавіка. Каля 50 супрацоўнікаў былі затрыманыя, большасць пасля адпусцілі.

Фірму абвінавацілі ў тым, што з 2021 па 2025 год яна атрымала няўлічанага прыбытку на 6 мільёнаў даляраў. Сукупную шкоду бюджэту краіны ацанілі ў больш чым 5 мільёнаў рублёў. У сюжэце СТБ заявілі, што «не менш за 60% ад усіх заробкаў» супрацоўнікам бюро выплачвалі «ў канвертах».

Сузаснавальнік студыі Андрэй Макоўскі быў затрыманы. Але праз 16 сутак пасля хапуна ў студыі ў сацсетках Андрэя з'явіліся пасты пра новыя праекты — меркавалася, што ён выйшаў на волю.

Аднак учора, 4 чэрвеня, у акаўнце Андрэя ў трэдс з'явіўся допіс: «Прывітанне з СІЗА! Плаціце падаткі цалкам, рабяты».

Пазней яго жонка ў сацсетках патлумачыла: акаўнт часова вядзе яна, пакуль муж за кратамі. «У сваіх лістах ён дасылае мне паведамленні для Threads, якія хоча з вамі абмеркаваць».

Жонка Андрэя трымае лісты ад яго з СІЗА. Фота: Threads

Макоўскі цяпер пад следствам, але кампанія працягвае працаваць.

Каментары18

  • Гражданин РБ
    05.06.2026
    Думаю, что руководителем студии теперь можно поставить Азарёнка
  • Пракоп
    05.06.2026
    Сломали Маковского ...больно похожи слова на стиль придурков из губазика- платите ребята налоги полностью
  • Мда
    05.06.2026
    "не менш за 60% ад усіх заробкаў выплачвалі ў канвертах" - конечно не менш, а больш. Как и вообще везде. А нам потом показывают цифры зарплаты в Минске, которые даже стоимости новых авто в одном районе не покрывают, про жилье вообще молчу. И ойойойой а вот покупательная способность, а вот соседи нас все обогнали. Ага.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць