БЕЛ Ł РУС

Вызвалілі асуджанага на сем сутак ўдзельніка з’езду пад Расонамі

6.08.2026 / 10:02

Nashaniva.com

Частка ўдзельнікаў яшчэ чакаюць адміністрацыйных судоў за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Асуджанага на сем сутак пазбаўлення волі 52‑гадовага мужчыну вызвалілі ўчора з-за кратаў пасля адбыцця пакарання, піша Радыё Свабода.

Нагадаем, што 29 ліпеня пад Расонамі на Віцебшчыне міліцыянты затрымалі каля трохсот удзельнікаў штогадовага злёту «Сям’я вясёлкі» (Rainbow Family). Яны разбілі намётавае мястэчка на беразе возера Белага каля вёскі Межна.

«Сям’я вясёлкі» — міжнародны рух, які ўзнік у ЗША ў 1972 годзе і заяўляе сябе як аб’яднанне прыхільнікаў міру, жыцця на прыродзе і адмовы ад спажывецтва. Злёты звычайна праводзяць у маланаселеных месцах. Паблізу вадаёмаў ставяць намётавыя мястэчкі.

Большую частку затрыманых адпусцілі пасля складання пратаколаў. Грамадзянаў Расеі, якія ўдзельнічалі ў з’ездзе, пры гэтым абавязалі пакінуць тэрыторыю Беларусі. За кратамі апынуўся адзін з удзельнікаў сустрэчы — 52‑гадовы мужчына. 

Чытайце таксама:

Называлі «петушарамі», збілі нагамі ў прыбіральні. Удзельнік разагнанага фестывалю пад Расонамі расказаў, як гэта было

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»

Каментары да артыкула