Грамадства1616

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі

Сілавікі расказалі падрабязнасці пра разгон злёту «Беларуская вясёлка», які адбываўся на беразе возера Белае каля вёскі Межна Расонскага раёна. 

На беразе возера сілавікі налічылі 47 аўтамабіляў, дзясяткі намётаў, абсталяваныя вогнішчы, магутныя калонкі і музычныя інструменты. Паводле афіцыйных звестак, у зборы ўдзельнічалі не менш за 277 чалавек: 251 дарослы і 26 непаўналетніх.

Сярод удзельнікаў былі 68 замежнікаў — 67 грамадзян Расіі і адзін грамадзянін Ізраіля.

Для правядзення разгону мерапрыемства задзейнічалі 133 супрацоўнікаў міліцыі, у тым ліку 89 амапаўцаў, а таксама супрацоўнікаў ДАІ, патрульна-паставой службы і следча-аператыўнай групы.

Для разбіральніцтва ўдзельнікаў даставілі трыма аўтобусамі ў раённы Дом культуры. 26 дзяцей разам з бацькамі размясцілі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Старт». 

У дачыненні да ўдзельнікаў пачаліся адміністрацыйныя працэсы. Па словах міліцыі, ужо складзена каля 70 пратаколаў за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама за распаўсюджванне нібыта «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Сілавікі таксама паведамілі пра затрыманне адміністратараў тэматычнага тэлеграм-чата «Беларуская вясёлка», праз які нібыта адбывалася запрашэнне і каардынацыя ўдзельнікаў.

Адзін з затрыманых — 52‑гадовы мінчанін Аляксандр Жораў, супрацоўнік камерцыйнай кампаніі. Сцвярджаецца, што раней ён нібыта прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у пратэстах 2020 года і знаходзіцца ў міліцэйскіх базах як чалавек, звязаны з фінансаваннем пратэснай дзейнасці.

Другой затрыманай названая 20‑гадовая ўраджэнка Гродна Аліса Кухта, якая працуе ў адной з гродзенскіх школ. 

Каментары16

  • 09082020
    31.07.2026
    Всех научим родину любить.
  • дата памятная
    01.08.2026
    09082020, я думаю, что всю эту обслугу оккупационной власти, ждут лишения пенсий и госжилья. А тех, кто сдохнет, эксгумация и перезахоронение на спец кладбище в гомельской области.
  • Володин
    01.08.2026
    09082020, да это же пропаганда ЛГБТ!!!

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць