Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?
Геаграфія самая разнастайная — і Азербайджан, і Турцыя, і В'етнам.
Ірына Дарафеева. Фота тут і далей: сацсеткі
Спявачка Ірына Дарафеева паляцела адпачываць у Грэцыю. Пачала з вострава Корфу — але той падаўся артыстцы надта шумным. Таму яна вырашыла працягнуць водпуск на мацерыковай частцы краіны.
Ад Іанічнага мора спявачка засталася ў захапленні.
Ірына Дарафеева
Прапагандыстка Ксенія Лебедзева са сваім трэцім мужам у маі паляцела ў Тайланд на востраў Самуі. Шлях да адпачынку быў доўгім — 15 гадзін і тры перасадкі.
Ксенія Лебедзева з мужам
Лебедзева спланавала вандроўку так, каб яшчэ быў час пагуляць у Бангкоку. Здзіўлялася, што адзіная таблічка на рускай мове, якую яна пабачыла ў парку Люмпіні, была: «Дроны падымаць забаронена».
На самім востраве Ксенія з мужам пайшлі бліжэй знаёміцца з капібарамі ды ціскаць сурыката.
Ксенія Лебедзева
Прыдворны кампазітар Яўген Алейнік з жонкай, спявачкай Аўрай, і дзецьмі паехаў у Баку. Спынілася сям’я ў чатырохзоркавым гатэлі Ramada by Wyndham Baku.
Яўген Алейнік з жонкай Юліяй Быкавай (спявачка Аўра) і дзецьмі
Маладая спявачка Ганна Трубяцкая актыўна працуе на дзве краіны: у Беларусі яна частая ўдзельніца праўладных мерапрыемстваў, а ў Расіі з энтузіязмам спявае на z-канцэртах.
Ганна Трубяцкая
Адпачываць артыстка паляцела ў натаўскую Турцыю. Выбрала шыкоўны пяцізоркавы гатэль Voyage Kundu. Свой адпачынак Ганна ацаніла так: «Прыгожыя краявіды 10/10. Мора — 10/10. Ежа… Выбачайце, але Масква і Мінск занадта моцна завысілі стандарты…».
Дар’я Рачко, самая маладая зорка беларускай прапаганды, якая нядаўна ўзялася за праект «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі», у канцы лютага тусіла ў Дубаі.
Дар'я Рачко
Але тады яе адпачынак быў крыху сапсаваны: якраз тады краіну атакавалі іранскія беспілотнікі.
А вось летам Дар’я паляцела адпачыць у В’етнам.
Чытайце таксама:
| Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі |
| Дзе сёлета адпачываюць Тур, Мірончык-Іванова, вядучая ГУБАЗіКа ды іншыя лукашысты і якія гатэлі яны выбіраюць? |