Грамадства2525

Дзе сёлета адпачываюць Тур, Мірончык-Іванова, вядучая ГУБАЗіКа ды іншыя лукашысты і якія гатэлі яны выбіраюць?

Паглядзелі, як праводзяць адпачынак прыхільнікі рэжыму і чым яны дзеляцца з падпісчыкамі ў сацыяльных сетках. 

Настасся Мірончык-Іванова

Настасся Мірончык-Іванова

Лёгкаатлетка і дэпутатка Настасся Мірончык-Іванова паляцела ў адпачынак з мужам і сынам у Егіпет. Гатэль яна абрала шыкоўны — пяцізоркавы хмарачос Rixos Premium Alamein. У жніўні і пачатку верасня нумар з панарамнымі вокнамі (такі, як забраніравала Настасся) на booking.com каштуе каля 660 даляраў за ноч для двух чалавек.

Дэпутатка ў сторыс не хавала свайго захаплення ад вытанчанай ежы і жывой музыкі ў рэстаране гатэля. 

Ігар Тур

Жонка прапагандыста Ігара Тура распавяла падпісчыкам, што яны з дзецьмі нарэшце зляталі ў першы сямейны адпачынак — таксама ў Егіпет.

Сям’я прапагандыста адпачывала ў пяцізоркавым Reef Oasis Blue Bay Resort & Spa. Самы танны нумар цяпер каштуе каля 200 даляраў за ноч для 2 чалавек.

Таццяна Трацяк

Твар канала ГУБАЗіКа, а цяпер яшчэ і вядучая АНТ Таццяна Трацяк паляцела загараць у ААЭ ў Фуджэйру. Кажа, менавіта гэты курорт лепш за іншыя ў Эміратах падыходзіць, каб перазагрузіцца і адпачыць ад штодзённага стрэсу.

Таццяна пахвалілася, што чытае дэтэктыў Фрыдрыха Нязнанскага — кажа, што без яго кніг, як і без SFP 50, нікуды ляцець нельга. Спынілася прапагандыстка ў пяцізоркавым гатэлі Miramar Alaqah Beach Resort. Цэны на нумары пачынаюцца ад 175 даляраў за дваіх за ноч. Будзе цяпер атрымліваць асалоду ад страў італьянскай і тайскай кухні, а таксама морапрадуктаў.

Яўген Алейнік і Юлія Быкава

Прыдворны кампазітар Яўген Алейнік прысвяціў асобны допіс таму, як складана было яму знайсці час для адпачынку. Бо крынжовыя песні пра Лукашэнку самі сябе не праспяваюць, таму гурт «Аўра», у якім салістка — Юлія Быкава (жонка Алейніка), увесь час удзельнічае ў розных праўладных мерапрыемствах.

Алейнік сцвярджае, што графік «Аўры» шчыльна распісаны ажно да кастрычніка, цудам удалося знайсці толькі 6 вольных дзён у канцы жніўня. Але хацелі паказаць малодшаму сыну цёплае мора.

Месца для водпуску сям'я выбірала проста: патрэбна была «зразумелая краіна», куды лятаюць самалёты з Мінска, з бязвізавым рэжымам для беларусаў. Ну і каб туды рэальна было хуценька набыць квіткі. У выніку адпачываць вырашылі ў Азербайджане. Яўген набыў квіткі ў Баку: «Пачынаюцца званкі: а «Аўра» вольная 26, а вы можаце быць на здымках 29, а што ў вас 30 і 31? Я ў паніцы — у нашай працы нельга адмаўляць, раз адмовіў — пакрыўдзіў людзей».

Карацей кажучы, Алейнік ужо кінуўся здаваць квіткі, але ж касірка, да якой ён звярнуўся, пазнала яго і спытала, ці не на гастролі яны ляцяць. Яўген палічыў гэта знакам Сусвету і ў выніку рашыў усё ж ляцець з сям'ёй у адпачынак.

Сядзіць цяпер на балконе Bilgah Beach Hotel і зводзіць нейкі чарговы трэк. Гэта даволі камфортны пяцізоркавы гатэль, нумар у ім каштуе цяпер ад 107 даляраў за ноч для 2 чалавек.

Сёстры Груздзевы

Крыху дзіўна, але сёлета сёстры Груздзевы вырашылі адпачываць не разам. Але ўсё роўна ў Турцыі, якую яны абедзве любяць. Цяпер у агульным інстаграме Груздзевых з’яўляюцца фотаздымкі з пяцізоркавага Dobedan Exclusive Hotel & Spa у Белеку. Тут можна забраніраваць нумар мінімум на 5 начэй. Цяпер у доступе ёсць толькі чатырохмесны дэлюкс — ён на такі тэрмін для двух дарослых будзе каштаваць 3800 даляраў.

Валянціна Груздзева распавяла, што выступаць туды прыязджаюць расійскія зоркі — але нейкая вельмі вядомая артыстка яе расчаравала.

Затое якія прыемныя мары на моры! «Мяне сёння за сняданкам адзін чалавек назваў мадам міністр. Я спытала: чаму? Ён адказаў, а вы падобныя да міністра. Вось думаю, гэта знак ці не?» — падзялілася думкамі ў інстаграме Груздзева.

Кацярына Забянько

Вядучая СТБ Кацярына Забянько, якая ў 2020 годзе шкадавала сілавікоў, лятала з сынам адпачываць у Кемер (Турцыя). Спынялася ў гатэлі Armas Beach. Самы танны нумар на адну ноч тут каштуе 205 даляраў за двух дарослых.

Лідзія Заблоцкая

Удзельніца дзіцячага «Еўрабачання-2011», а цяпер рэпарцёрка Белтэлерадыёкампаніі Лідзія Заблоцкая разам з мужам Антонам Малютам (ён працуе эканамічным аглядальнікам на БТ) паляцела ў вясельнае падарожжа ў Турцыю.

Маладыя спыніліся ў пяцізоркавым DoubleTree by Hilton Antalya-Kemer. Гатэль карыстаецца шалёнай папулярнасцю — першыя вольныя нумары даступны для браніравання толькі напрыканцы верасня. За 5 начэй тут дваім дарослым прыйдзецца заплаціць мінімум 3 тысячы даляраў.

Падпісчыкам Лідзія распавядала, як баялася ляцець над морам на парашуце, а таксама пра тое, што не ўмее плаваць, таму ў вадзе ёй патрэбны нарукаўнікі.

Каментары25

  • Язэп
    31.08.2024
    Отели честно говоря скромные, 200 $ за ночь в букинге это ни о чем, учитывая что при покупке пакетного тура такой отель обойдётся раза в 2-3 дешевле
  • Агент
    31.08.2024
    Агентка, цана навугуле тут не галоўнае.
  • Ахаха
    31.08.2024
    Агентка, дада, а так мирончик-иванова отдыхала в номере с панорамными окнами за три копейки))) конечно, в пакетном такое цена номера дешевле. Но цена с букинга показывает уровень отеля

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →