БЕЛ Ł РУС

Наўроцкі: Украіна можа разлічваць на дапамогу, бо там, дзе б'юць маскаля — Польшча дапамагае

7.08.2026 / 17:20

Nashaniva.com

«Але таксама ў стратэгічных інтарэсах Польшчы — каб бандэраўскія сцягі не луналі ні ў Варшаве, ні ў Польшчы».

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў прамове, прысвечанай гадавіне свайго знаходжання на пасадзе, адзначыў, што дапамога Украіне, у прыватнасці ў яе барацьбе з Расіяй, адпавядае стратэгічным інтарэсам Варшавы, але ў гістарычных пытаннях ён лічыць неабходным стаяць на сваім, паведамляе «Еўрапейская праўда».

У частцы прамовы, прысвечанай Украіне, Наўроцкі заявіў, што лічыць неабходным працягваць падтрымку Кіева ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, бо поспех Украіны — у стратэгічных інтарэсах Польшчы.

«Інтарэс Польшчы — у тым, каб Украіна і ўкраінскія вайскоўцы як мага лепш спраўляліся з постсавецкай Расійскай Федэрацыяй і трымалі яе як мага далей ад Польшчы. Гэта відавочна, гэта дзяржаўная стратэгія Польшчы. Няхай забіваюць «саветаў», якія на іх напалі… У гэтым яны заўсёды могуць разлічваць на нашу дапамогу, бо там, дзе б'юць маскаля — Польшча дапамагае, нават калі непасрэдна не ўдзельнічае ў вайне. Гэта ў стратэгічных інтарэсах Польшчы», — сказаў Наўроцкі.

«Але таксама ў стратэгічных інтарэсах Польшчы — каб бандэраўскія сцягі не луналі ні ў Варшаве, ні ў Польшчы. Мы можам дапамагаць, і можам патрабаваць; мы можам супрацоўнічаць як партнёры і дасягнуць узаемаразумення па фундаментальных пытаннях… Мы будзем дапамагаць, але заўсёды са словамі: Польшча перш за ўсё, палякі перш за ўсё», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?

Каментары да артыкула