Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады
Эрыку ўжо 10. Ён жыў у сяброў Насты ў Чэхіі.
Наста Лойка і яе сабака Эрык. Фота: інстаграм Насты
Праваабаронца і былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам Эрыкам — праз амаль чатыры гады.
«Эрык быў трошкі неспакойны перад. Пазнаў, што мы знаёмыя, але не памятаў, наколькі. Жывоцік падставіў праз паўгадзіны.
Яму ўжо 10 гадоў, трошкі кульгае, але ў астатнім у пса цудоўнае лепшае жыццё ў клёвых людзей. Усім такое зычым», — напісала Наста ў інстаграме.
Наста Лойка і яе сабака Эрык. Фота: інстаграм Насты
Насту Лойку арыштавалі ў кастрычніку 2022 года, а вызвалілі ў сакавіку 2026‑га ў выніку візіту амерыканскай дэлегацыі ў Мінск. Пакуль Наста была за кратамі, яе сабака паехаў да яе сяброў у Чэхію. Па вызваленні яна не магла яго адразу наведаць, бо чакала дакументы. Эрыка Наста калісьці забрала з прытулку.