З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны
Акрамя навін арганізацыі, на сайце была база рэпрэсаваных з 1917 года.
Скрыншоты сайта Bypol за красавік 2026 (архіў) і ўчора
Спачатку на сайце «Байпола» была інфармацыя ад правайдара пра тое, што сайт не абслугоўваецца. Пасля ён пачаў пераадрасоўваць на сайт Muru Baby, вытворцы дзіцячага харчавання з Фінляндыі. А пазней проста перастаў адкрывацца.
Сайт Bypol аплачаны як мінімум да лютага 2027 года — то-бок дамен не страчаны. Па адказ мы звярнуліся да кіраўніка Bypol Аляксандра Азарава:
«Цяпер мы ствараем новы сайт, але памылкі яшчэ не выпраўленыя. Вырашаем тэхнічныя пытанні. Усё ў парадку, не хвалюйцеся».
Калі зноўку запрацуе сайт, пакуль невядома.
Аляксандр Азараў