БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку з'явіліся скульптуры Чабурашкі і залатога каня

12.08.2026 / 16:11

Nashaniva.com

Пра з'яўленне ў Наваполацку дзвюх новых гарадскіх скульптур расказаў мясцовы тэлеканал «Звязда» ў сацыяльнай сетцы Threads, заўважыла выданне Blizko.by.

Скрыншоты з відэа

Першая скульптура ў выглядзе Чабурашкі стаіць у тэматычнай лакацыі — каля магазіна «Дзіцячы» па адрасе вуліца Маладзёжная, 40. Дзеля зручнасці маленькіх гараджан вышыня героя была абраная невялікая — каля 130‑140 сантыметраў.

Посмотреть в Threads

Другая скульптура ў выглядзе каня стаіць каля мясцовага Дома быту па адрасе вуліца Маладзёжная, 92А. Конь зроблены з каваных медных канструкцый залацістага колеру і вязе на возе бочку з вадой.

Чытайце таксама:

У старым горадзе Вільні п'яны на «Лексусе» знёс душэўную гарадскую скульптуру «Ваданос»

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула