БЕЛ Ł РУС

У кожны беларускі маркетплэйс прызначаць прадстаўніка ад Мінгандлю

13.08.2026 / 18:02

Nashaniva.com

13 жніўня ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі адбылася працоўная сустрэча, прысвечаная працы інтэрнэт-пляцовак і прасоўванню айчыннай прадукцыі ў анлайн-асяроддзі.

Фота: Мінгандлю

У абмеркаванні ўдзельнічалі прадстаўнікі Мінпрама, канцэрнаў «Беллегпрам», «Белдзяржхарчпрам», «Беллеспаперпрам» і «Белнафтахім», упраўленняў гандлю і паслуг, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі найбуйнейшых інтэрнэт-пляцовак Беларусі.

Да пагаднення аб супрацоўніцтве далучыліся «Інтэрнэт-крама Еўраопт», «Яндэкс Ежа», «Белпошта», Ozon, «Флаўваў», Onliner і Delivio. Расійскі «Вайлдберыс», як падкрэсліваецца, пакуль да пагаднення не далучыўся.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала ацэнка эфектыўнасці прасоўвання беларускіх тавараў праз інтэрнэт-пляцоўкі. Удзельнікі абмеркавалі ключавыя паказчыкі, якія дазволяць вызначаць, наколькі паспяхова айчынныя вытворцы прасоўваюць сваю прадукцыю і павялічваюць яе продажы праз анлайн-каналы.

Падчас сустрэчы таксама падрабязна разгледзелі асобныя паказчыкі і методыку іх разліку. Галоўная мэта такой сістэмы — актывізаваць продаж беларускіх тавараў у інтэрнэце і павялічыць іх долю ў анлайн-гандлі.

Па выніках сустрэчы вырашана, што за кожнай інтэрнэт-пляцоўкай замацуюць асобнага прадстаўніка ад Мінгандлю, які будзе адказваць за ўзаемадзеянне з беларускімі вытворцамі. Падобная практыка ўжо дзейнічае ў звычайных гандлёвых сетках.

Чытайце таксама:

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых

Каментары да артыкула