Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца
Дэмакратычныя сілы Беларусі падзякавалі міністру замежных спраў Чэхіі Пятру Мацінку за выкананне дадзеных ім абяцанняў і за ўнясенне ўрадавай прапановы аб змяненні візавых правіл для сямейнікаў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі.
Міністр замежных спраў Чэхіі Петр Мацінка з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Фота: facebook.com/OfficeBLRinCZE
Прапанаваныя змены павінны ўлічыць асаблівую сітуацыю беларускіх сем’яў, у тым ліку тых, чые сваякі ўжо атрымалі чэшскае грамадзянства і пры гэтым не маюць дзейнага беларускага пашпарта.
Паводле прапановы, магчымасць падаваць заявы на кароткатэрміновыя візы для наведвання сям’і будзе пашыраная на найбліжэйшых сваякоў грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў, якія маюць у Чэхіі доўгатэрміновы або пастаянны дазвол на жыхарства.
Беларускія дэмакратычныя сілы выказалі спадзяванне, што прапанова будзе ўхваленая. На іх думку, гэта дапаможа захаваць важныя сямейныя і чалавечыя сувязі паміж беларусамі, якія жывуць у Чэхіі, і іх блізкімі.
Чытайце таксама:
«Усе казалі, што гэта нерэальна». Беларуска змагла зрабіць бацькам візы незвычайным шляхам
Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада
Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?