І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?
Калі ў расійскай версіі пракату трэк замянілі на Рыяну, то ў Беларусі зрабілі інакш.
Фота: Sony Pictures / Marvel Studios via Gizmodo
«Чалавек-павук: Новы дзень» выйшаў у сусветны пракат 31 ліпеня і сабраў амаль 2 мільярды даляраў. Але ж не абышлося без скандалаў: украінскі пракатчык «Планета Кіно» прыбраў з фільма песню «Манаполія» ад расійскай спявачкі Манетачкі. Не перашкодзіла і тое, што Манетачка адкрыта падтрымлівае Украіну.
Праз некалькі дзён стала вядома, што песню прыбралі і з расійскай версіі фільма — яе замянілі на трэк Рыяны S&M. А што ў Беларусі?
«Чалавек-павук: Новы дзень» выйшаў у Беларусі 13 жніўня, і ўжо на наступны дзень у сацсетках сталі расказваць пра лёс той самай песні. Мяркуючы з каментароў людзей, яе не пачулі і ў Беларусі. Песня гучыць у моманце, калі галоўны герой шукае месца сустрэчы з гераіняй, якая мае рускія карані, і беларусы гэтую сцэну не ўбачылі:
«Выразаная сцэна з песняй Манетачкі на Брайтан-Біч».
«Учора не зразумела, як Павук адразу ў лазні апынуўся. Думала, задумалася і прагледзела».
Новы «Чалавек-павук» збірае ў Беларусі поўныя залы. Кінатэатры вымушаныя дадаваць новыя сеансы, каб квіткі дасталіся ўсім.