БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам трактарыст-бяспраўнік пашкодзіў тры аўтамабілі і паспрабаваў уцячы

17.08.2026 / 20:49

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 14 жніўня прыблізна апоўдні ў вёсцы Табары Мінскага раёна. Уладальнікі прыпаркаваных аўтамабіляў Voyah, Toyota і Chevrolet убачылі на сваіх машынах пашкоджанні, характэрныя для дарожна-транспартнага здарэння.

Скрыншот з відэа

На месца прыбылі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Мінскага раёна. Агляд пацвердзіў, што аўтамабілі сапраўды былі пашкоджаныя ў выніку ДТЗ.

Неўзабаве парушальніка затрымалі ахоўнікі мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства і перадалі яго супрацоўнікам ДАІ.

Высветліць абставіны здарэння дапамаглі запісы з камер відэаназірання каля крамы. Аказалася, што за рулём трактара МТЗ быў 41‑гадовы жыхар Маладзечанскага раёна. Ён не вытрымаў бяспечны бакавы інтэрвал і ў выніку пашкодзіў тры прыпаркаваныя машыны.

Пасля сутыкнення мужчына з’ехаў з дарогі агульнага карыстання і паспрабаваў схавацца. Трактар знайшлі непадалёк ад Хацежынскага сельсавета.

Пры гэтым кіроўца адмовіўся праходзіць медыцынскае асведчанне на стан алкагольнага ап’янення. Акрамя таго, высветлілася, што мужчына кіраваў трактарам без правоў на кіраванне транспартным сродкам, паколькі раней быў іх пазбаўлены.

Цяпер праводзіцца праверка, у тым ліку наконт таго, чаму службовыя асобы сельскагаспадарчага прадпрыемства дапусцілі гэтага мужчыну да ўдзелу ў дарожным руху.

Чытайце таксама:

У Брэсце 17‑гадовы хлопец на мікрааўтобусе ўрэзаўся ў агароджу

15‑гадовы бяспраўнік у Іванаўскім раёне вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэвы

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

П'яны мужчына папрасіў падлетка сесці за руль. Вынік — загінуў пасажыр

Каментары да артыкула