Дзяўчына зрабіла для сяброў на вяселле дыван з беларускіх грошай ФОТЫ
Відэа з гісторыяй стварэння дывана беларуска выклала ў тыкток. На гэта ў яе пайшло 4 дні і трохі больш за 1000 рублёў, піша выданне Myfin.by.
Для пачатку дзяўчына размяняла ў банку 1100 BYN на купюры па 5 BYN. Дыван яна вырашыла рабіць з дапамогай плёнкі з будаўнічай крамы і скотчу. Працу над ім яна назвала карпатлівай і манатоннай.
У выніку атрымаўся 21 радок па 50 BYN у кожным. То-бок усяго 1050 BYN — не лічачы выдаткаў на стварэнне дывана.
На вяселлі дзяўчына заслала дыван як дарожку і прапанавала маладому прайсціся па «дыване». Мяркуючы па рэакцыі маладых, падарунак ім спадабаўся.
Чытайце таксама:
«Хоць касой касі». Беларусы знайшлі ў лесе паляну, літаральна ўсыпаную лісічкамі ВІДЭА