БЕЛ Ł РУС

Мінчук замест таксі паехаў з гулянкі дахаты на спадарожнай машыне. Гэта абышлося яму больш чым у 400 рублёў

21.08.2026 / 23:32

Nashaniva.com

33‑гадовы мужчына звярнуўся ў міліцыю пасля таго, як пабачыў, што ягоны рахунак у інтэрнэт-банкінгу заблакаваны.

Мужчына расказаў, што ноччу вяртаўся дадому з бара на вуліцы Зыбіцкай, але не змог выклікаць таксі. Кіроўцы не маглі вызначыць яго месцазнаходжанне і адмаўляліся ад заказу.

Тады ён убачыў каля дарогі аўтамабіль, які спыніўся, і папрасіў незнаёмага кіроўцу падвезці яго дадому. Мінчук паабяцаў пазней перавесці грошы за паездку па звычайным тарыфе таксі. Кіроўца пагадзіўся.

Калі яны ўжо пад’ехалі да дома, пасажыр зайшоў са свайго тэлефона ў інтэрнэт-банкінг і папрасіў кіроўцу самому ўвесці нумар яго банкаўскай карты і перавесці аплату.

19‑гадовы кіроўца скарыстаўся з сітуацыі і пералічыў сабе больш за 400 рублёў — значна больш, чым яны папярэдне дамовіліся заплаціць за паездку. Пасля гэтага ён вярнуў тэлефон уладальніку і паехаў.

У міліцыі высветлілі асобу маладога чалавека. Цяпер яму давядзецца кампенсаваць нанесеную шкоду. Да таго ж па факце здарэння завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра

Шэсць зліткаў золата аддаў дзесяцігадовы школьнік за «свабоду» бацькоў

Мінчанка замовіла паслугу павелічэння пенсіі і заплаціла за яе амаль дзевяць тысяч рублёў

Каментары да артыкула