Здарэнні11

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра

Французская паліцыя папярэджвае: калі незнаёмец прапануе разлічыцца беларускімі рублямі — гэта, хутчэй за ўсё, махлярства.

Старыя 500 беларускіх рублёў, якія махляр аддаў французу

Двое маладых французаў з дэпартамента Шаранта за апошнія дні сталі ахвярамі схемы з фальшывымі беларускімі банкнотамі. Пацярпелым прапаноўвалі «заплаціць» за паслугу дадэнамінацыйнымі беларускімі рублямі, піша Charentelibre.fr.

Першы выпадак: 19‑гадовы юнак і «зламаная картка»

Ва аўторак, 18 жніўня, малады чалавек 19 гадоў ехаў па дарозе і спыніўся дапамагчы сям'і, якая, здавалася, трапіла ў бяду. Бацька сям'і, які падарожнічаў з дзіцем на ўседарожніку BMW, патлумачыў, што яму трэба заправіцца.

Спаслаўшыся на заблакаваную картку, мужчына дастаў кашалёк, поўны купюр, і папрасіў юнака заплаціць за паліва сваёй карткай, паабяцаўшы вярнуць грошы. Той пагадзіўся і заправіў машыну на 124 еўра. Праблема была ў тым, што вярнуць доўг мужчына прапанаваў беларускімі рублямі.

Гэта выклікала падазрэнні ў юнака — ён не разумеў, дзе можна абмяняць такую валюту. Пасля кароткіх перамоваў мужчына прапанаваў 1000 рублёў, і хлопец у выніку пагадзіўся. Толькі вярнуўшыся дадому і пагугліўшы, ён высветліў, што такая схема сустракаецца даволі часта: банкноты не фальшывыя ў поўным сэнсе слова, але ўжо не дзейнічаюць. Па словах юнака, ашуканец «добра выглядаў, быў апрануты ў футболку Armani і размаўляў па-французску з лёгкім акцэнтам».

Другі выпадак: «800 еўра, каб пракарміць сям'ю»

Пра падобны выпадак Charente Libre паведаміў яшчэ адзін малады жыхар Шаранты, які трапіўся на такую ж схему. Мужчына 35—40 гадоў, які размаўляў па-англійску, папрасіў заправіць яго машыну.

«Ён ехаў на Audi A6 разам з жонкай і двума дзецьмі. Мне стала няёмка, калі я ўбачыў іх без выйсця, таму я заправіў ім машыну на 101 еўра, а ўзамен мужчына даў мне 500 рублёў, што нібыта павінна было складаць 152 еўра. Фармальна я нават заставаўся ў плюсе, што мяне і насцярожыла. Але банкноты выглядалі сапраўднымі, з добрымі вадзянымі знакамі і паласой пасярэдзіне», — расказаў 25‑гадовы Дзмітрый Бланшон.

На гэтым ашуканец не спыніўся: ён папрасіў маладога чалавека зняць яшчэ 800 еўра, каб «дапамагчы» яму, спасылаючыся на адсутнасць еўра і немагчымасць пракарміць сям'ю. «Гэта было ўжо занадта, — прызнаецца Дзмітрый Бланшон, — але я ўсё роўна пайшоў і зняў у бліжэйшым банкамаце 200 еўра, якія абмяняў на новую партыю «беларускіх» банкнот».

Калі размова скончылася і «здзелка» адбылася, малады чалавек сфатаграфаваў атрыманыя купюры, каб праверыць іх з дапамогай штучнага інтэлекту. Менавіта тады ён і зразумеў, што стаў ахвярай ашуканства: банкноты сапраўды не маюць ходу. Ён агулам страціў 301 еўра. Малады чалавек падаў заяву ў паліцыю.

Абодва выпадкі — напамін быць асцярожнымі, калі незнаёмыя людзі на дарозе просяць заправіць ім машыну ці зняць наяўныя ў абмен на замежную валюту, асабліва такую, якую цяжка адразу праверыць.

Каментары1

  • Савок гуляе па ЕС
    21.08.2026
    Памятаю, як напаткаў падобных у Францыі аматараў "няма грошай на бензін вярнуцца дадому". Спачатку яны касілі пад добрых мусульманаў-прадпрымальнікаў, але апасля пары правакацыйных высказванняў у свой бок пераходзілі на рускую. Бо раней напэўна гэтым самым займаліся на Расее ці Ўкраіне.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць