БЕЛ Ł РУС

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў

22.08.2026 / 21:32

Nashaniva.com

На Другіх сусветных спаборніцтвах чалавекопадобных робатаў у Пекіне андроід па мянушцы «Маланка» ўсталяваў рэкорд у бегу на 100 метраў, паведамляе агенцтва «Сіньхуа».

Робат пераадолеў дыстанцыю за 9,32 секунды, развіўшы хуткасць каля 14,5 м/с. Такім чынам, машына прабегла 100 метраў хутчэй за найхутчэйшага чалавека ў гісторыі — ямайскага спрынтара Усэйна Болта.

Сусветны рэкорд Болта складае 9,58 секунды і быў усталяваны ў 2009 годзе. «Маланка» пераўзышла яго вынік на 0,26 секунды.

Праўда, вынікі робатаў не залічваюцца ў чалавечыя спартыўныя рэкорды, бо яны спаборнічаюць у асобнай катэгорыі. Аднак дасягненне паказвае, наколькі хутка развіваюцца тэхналогіі, звязаныя з рухам, балансам і кіраваннем чалавекопадобных машын.

Падрабязнасці канструкцыі «Маланкі», а таксама характарыстыкі іншых робатаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, пакуль не раскрываюцца.

Чытайце таксама:

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку

Каментары да артыкула