БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на свабоду былы аператар «Белсата» Яўген Глушкоў

23.08.2026 / 00:26

Nashaniva.com

Як стала вядома выданню «Позірк», пасля адбыцця тэрміну выйшаў на волю 57‑гадовы магілёўскі журналіст, палітвязень Яўген Глушкоў.

Яўген Глушкоў

Адразу пасля прыезду ў Магілёў ён быў шпіталізаваны з трафічнай язвай, паведаміла крыніца выдання. Перад вызваленнем ён таксама знаходзіўся ў бальніцы.

Журналіст быў затрыманы 5 студзеня 2024 года. Абвінавачваўся па ч. 1 і 3 арт. 361‑1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 361‑3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу) Крымінальнага кодэкса.

31 ліпеня 2024 года Глушкоў быў прыгавораны да 3‑х гадоў пазбаўлення волі. Разам з ім па тых жа артыкулах судзілі яшчэ аднаго магілёўскага журналіста, Аляксандра Сабалеўскага. Ён атрымаў на год больш.

Чытайце таксама:

«Калі пісаць — то толькі па гарачых сьлядах». Былы палітвязень Ігар Карней выпусціў кнігу турэмных успамінаў

«Даволі крута!» Вінаградаў апублічыў, колькі грошай і дапамогі атрымаў як вызвалены палітвязень

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў

Каментары да артыкула