Грамадства11

Магілёўскім журналістам Сабалеўскаму і Глушкову далі калонію і буйныя штрафы

Журналіста Алеся Сабалеўскага і відэааператара Яўгена Глушкова вінавацілі ва ўдзеле у экстрэмісцкім і ўзброеным фармаваннях. 31 ліпеня прагучаў прысуд, піша БАЖ.

Яўген Глушкоў і Алесь Сабалеўскі. Фота: БАЖ

Алесю Сабалеўскаму прысудзілі 4 гады зняволення ў калоніі, Яўгену Глушкову — 3 гады.

Таксама абодвум прызначаныя вялікія штрафы — кожнаму па 200 базавых велічынь (гэта значыць, па 8 000 рублёў). Справу разбіраў суддзя Магілёўскага абласнога суда Дзмітрый Крэнжыеўскі.

Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— частак 1 і 3 артыкула 361—1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім),

— часткі 1 артыкула 361—3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, вайсковых дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка да такога ўдзелу).

Абодва журналісты прызнаныя палітычнымі вязнямі.

З чаго ўсё пачалося?

Журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага затрымалі 12 снежня 2023 года. На наступны дзень суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызначыў яму адміністрацыйнага арышт на 10 сутак. Ужо ў ізалятары часовага ўтрымання адбыўся другі адміністрацыйны суд, журналісту ізноў прызначылі арышт, звінаваціўшы ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Але і пасля другога арышту на волю Сабалеўскі не выйшаў: на пачатку студзеня 2024 года яго перавялі ў следчы ізалятар пры турме № 4.

Паводле інфармацыі ад тых, хто знаходзіўся ў адной камеры з Сабалеўскім у ізалятары часовага ўтрымання, журналіста збівалі падчас допыту супрацоўнікі ГУБАЗіК. На ягоным целе доўгі час былі відаць сляды катавання. Такім чынам вымагаліся прызнанні ў тым, што ён супрацоўнічаў з рэдакцыяй 6tv.by — выданнем, якое 29 лістапада мінулага года было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». На момант затрымання Алесь Сабалеўскі не супрацоўнічаў са СМІ — ён адышоў ад журналістыкі і працаваў у сферы паслуг.

Відэаператар-фрылансер Яўген Глушкоў быў затрыманы на пачатку студзеня 2024 года. Паколькі ён жыў адзін, то пра яго затрыманне стала вядома не адразу — знаёмыя распачалі пошукі, калі зразумелі, што ён ужо некалькі дзён не выходзіць на сувязь. Некаторы час пасля затрымання Глушкова ўтрымлівалі ў ІЧУ, а потым перавялі ў следчы ізалятар пры турме № 4.

Яўген Глушкоў шмат гадоў працаваў на магілёўскім гарадскім тэлебачанні, на пачатку 2000‑х супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі. Але апошнім часам ніякай грамадскай ці журналісцкай дзейнасцю не займаўся і вёў даволі замкнёны лад жыцця.

Падрабязнасці справы, дзе фігурантам з’яўляецца відэааператар-фрылансер Яўген Глушкоў, сталі вядомыя з відэа, што размясціў у сваёй стужцы блізкі да магілёўскіх міліцэйскіх структур тэлеграм-канал. У так званым «прымусова-пакаяльным» відэа затрыманы кажа, што з 2017 года супрацоўнічаў з інтэрнэт-рэсурсам 6tv.by, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Каментары1

  • Хуч
    01.08.2024
    Тут прыйшла навіна ад чалавека якт сачыў за гэтаю справай у Магілёве, што Глушкову далі 3 гады й 500 базавых гзн BYN 20000

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →