БЕЛ Ł РУС

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»

24.08.2026 / 18:54

Nashaniva.com

На доме №133 на праспекце Незалежнасці ў Мінску пачалі дэмантаваць знакаміты надпіс «Квітней, родная Беларусь», піша Blizko.by.

Будынак з вясны знаходзіцца на капітальным рамонце і, відаць, менавіта з гэтымі работамі звязаны дэмантаж літар. На 24 жніўня з фасада ўжо амаль цалкам знялі першае слова — «Квітней», засталася толькі літара «й».

Дваровы фасад дома ўжо пафарбавалі ў крэмава-белы колер. Вулічны фасад пакуль абноўлены толькі часткова — работы выканалі з правага боку. Пры гэтым відаць, што ўчастак сцяны пад словам «Беларусь» ужо таксама пафарбаваны.

Надпіс «Квітней, родная Беларусь» з'явіўся на фасадзе дома больш за 15 гадоў таму і за гэты час стаў адной з прыкметных дэталяў праспекта Незалежнасці.

Чытайце таксама:

У месцы, адкуль пачынаўся Гомель, пачалі ставіць помнік расійскаму фельдмаршалу

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

У мінскім Пішчалаўскім замку ўмацоўваюць падмуркі

У Мінску збіраюцца знесці паўтары сотні будынкаў

Каментары да артыкула