БЕЛ Ł РУС

Апазнанне целаў альпіністаў, што загінулі ў Кыргызстане, прызначана на чацвер

25.08.2026 / 20:20

Nashaniva.com

Апазнанне целаў двух беларускіх альпіністаў, якія загінулі на піку Курумды ў Кыргызстане, прызначана на чацвер, 27 жніўня. Целы загінулых ужо даставілі ў горад Ош. Туды таксама вылецела жонка аднаго з загінулых беларусаў, паведамляе Sputnik.

Фота: прэс-служба МНС Кыргызстана

Сувязь з групай альпіністаў, у якую ўваходзілі 43‑гадовы Максім Палянскі, 60‑гадовы Мікалай Свірыдаў і 37‑гадовы грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў, знікла 4 жніўня пасля ўзыходжання на пік Курумды вышынёй 6612,5 метра.

Па словах кіраўніка Беларускай федэрацыі альпінізму і скалалажання Аляксандра Гадлеўскага, цяпер яшчэ трэба высветліць усе абставіны трагедыі.

Узыходжанне на Курумды лічыцца надзвычай складаным і патрабуе высокай фізічнай і тэхнічнай падрыхтоўкі. Упершыню вяршыню скарылі толькі ў 2001 годзе пасля некалькіх няўдалых спроб.

Чытайце таксама:

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

«Ішлі ў адной звязцы». Што адбылося з беларусамі ў гарах Кыргызстана

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Каментары да артыкула