Грамадства66

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Пошукі працягваюцца амаль тыдзень.

Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў. Фота: magadan.by

Трое дасведчаных турыстаў — двое з Беларусі і адзін з Літвы — зніклі ў гарах Кыргызстана пасля ўзыходжання на пік Карумду. 1 жніўня а 10:30 яны падняліся на вяршыню. Ішлі паўночным грэбенем. 2 жніўня паведамілі, што 4 жніўня будуць гатовыя да выезду. Больш сувязі не было. Кіроўца прыязджаў у дамоўленае месца 4 і 5 жніўня, але група не выйшла.

Максіму Палянскаму 43 гады. Ён жыве ў Калодзішчах. Скончыў факультэт радыётэхнікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па прафесіі — інжынер-канструктар. 

Максім любіць актыўны адпачынак. Ён шмат падарожнічаў па Беларусі на роварах, байдарках, лыжах і пешшу. Ездзіў і за мяжу ў горы.

60‑гадовы Мікалай Свірыдаў з Салігорска. Мае вышэйшую тэхнічную адукацыю, працуе інжынерам.

Мікалай Свірыдаў. Фота з ягонага фэйсбука

У Мікалая званне кандыдата спорту па турызме і першы разрад па альпінізме (прынамсі на 2016 год). Займаецца альпінізмам з маладосці і сам водзіць экспедыцыі. Акрамя гэтага, бегае марафоны, ходзіць у шматдзённыя паходы і сплаўляецца па рэках.

Абодва мужчыны маюць тытул «Снежны барс», то-бок яны падняліся на ўсе пяць сямітысячнікаў, размешчаных на тэрыторыі былога СССР.

Адкрыты грашовы збор на дапамогу ў пошуку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • А надо ли было?
    12.08.2026
    Все хотят острых ачучэний...
    Да, иногда опасные увлечения приводят к таким случаям.
    Как-то не жаль. Люди знали, на что шли.
  • .
    12.08.2026
    Паездкі на аўтамабіле часта прыводзяць да дрэнных наступстваў. І нярэдка сам удзельнік дарожнага руху не вінаваты, так склаліся абставіны вакол яго.
    Таксама можна было б пакпіць, што "ведаў, на што ішоў".

    Хаця ўвогуле вось гэтае тупое агрэсіўнае цкаванне ад абывацеляў, якое пачынаецца кожны раз (дзясяткі год) пры навінах з турызму, мне нагадвае траўлю пратэстоўцаў.
    Ну тое ж самае: калі чалавек не можа зразумець матывацыю таго, каго затрымалі, ён рэжа прыгаворамі "сам ведаў, што тут могуць і схапіць, пасадзіць, пабіць" і г.д.
    Такая вось дасяжная аналогія для наведвальнікаў палітычнага рэсурсу.

    Калі асабіста не чапляе, можна не злараднічаць, а адысці ў бок, памаўчаць, застацца чалавекам.
  • Yeti
    12.08.2026
    Цім, непонятно, что считается "добрым" результатом.

    Лучший вариант, что ушли на спуске в другую сторону. Вероятность пока сохраняется.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць