БЕЛ Ł РУС

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

27.08.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Сваякі апазналі целы двух альпіністаў, якія загінулі падчас узыходжання на пік Курумды ў Кыргызстане. Целы спусцілі з гор і даставілі ў морг горада Ош, піша Sputnik.

Фота Аляксандра Смірнова

Адзін з загінулых — 43‑гадовы грамадзянін Беларусі Максім Палянскі, другі — 37‑гадовы грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў. Пасля апазнання іх целы плануюць адправіць на радзіму.

Цела трэцяга ўдзельніка групы — 60‑гадовага беларуса Мікалая Свірыдава — пакуль застаецца ў гарах. Яго пошукі прыпынілі, паколькі далейшая выратавальная аперацыя стала занадта небяспечнай для саміх ратавальнікаў.

Група, у якую ўваходзілі два беларусы і літоўскі альпініст, перастала выходзіць на сувязь 4 жніўня пасля ўзыходжання на пік Курумды вышынёй 6612,5 метра.

Узыходжанне на гэтую вяршыню адносіцца да найвышэйшай катэгорыі складанасці і патрабуе ад альпіністаў сур'ёзнай фізічнай і тэхнічнай падрыхтоўкі. Упершыню Курумды скарылі толькі ў 2001 годзе пасля некалькіх няўдалых спробаў.

Чытайце таксама:

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

«Ішлі ў адной звязцы». Што адбылося з беларусамі ў гарах Кыргызстана

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Каментары да артыкула