БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне мужчына страляў з пнеўматычнай вінтоўкі ў чалавека

27.08.2026 / 16:16

Nashaniva.com

У Пухавіцкім раёне 51‑гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар стрэліў з пнеўматычнай вінтоўкі ў 20‑гадовага хлопца. Такім чынам мужчына вырашыў «дапамагчы» свайму суседу, які меў канфлікт з пацярпелым і неаднаразова скардзіўся на яго.

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

Стралка затрымалі сілавікі, а вінтоўку ў яго канфіскавалі. У маладога чалавека засталіся драпіны. Следчыя распачалі ў дачыненні да затрыманага крымінальную справу за хуліганства.

Стральба з пнеўматычнай зброі ў населеных пунктах і грамадскіх месцах у Беларусі можа кваліфікавацца як хуліганства. Выкарыстанне такой зброі супраць людзей або для пашкоджання чужой маёмасці можа прывесці да адказнасці, у тым ліку крымінальнай — у залежнасці ад наступстваў.

Чытайце таксама:

У Івацэвіцкім раёне мужчына дзеля забавы абстраляў з пнеўматыкі раварыста

У Лоеве брыгадзе хуткай дапамогі пагражалі пісталетам

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

У Мінску навучэнец каледжа страляў з пнеўматыкі па вокнах

Каментары да артыкула