Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расійскую Федэрацыю, паведаміла прэс-служба палітыка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo Pavel Bednyakov, Pool
У межах візіту запланаваныя перамовы Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Палітыкі, як паведамляецца, абмяркуюць асноўныя напрамкі беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня і праблемах бяспекі.
Акрамя таго, Лукашэнка сустрэнецца са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным.
Сцвярджаецца, што асноўная ўвага падчас сустрэчы будзе нададзеная развіццю гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў.
Чытайце таксама:
Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам
У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын