Грамадства1212

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын

140 прадпрымальнікаў, уладальнікаў і кіраўнікоў кампаній, топ-менеджараў, прадстаўнікоў бізнэс-клубаў, банкаўскага сектара, прамысловасці, гандлю, ІТ, будаўніцтва і іншых сфер 26 жніўня запрасілі прыехаць у Палац Незалежнасці. Прытым гэта была серада — дзень, у які Лукашэнка ўжо працяглы час традыцыйна не з'яўляецца на людзях. Таму ролю гаспадара палаца выконваў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Спачатку ўдзельнікам сустрэчы правялі экскурсію па палацы, а пасля перад імі выступіў Аляксандр Турчын.

Сярод удзельнікаў сустрэчы заўважылі кіраўніка «Белцяжмаша» Ігара Анішчанку, кіраўніка і мінарытарнага ўладальніка «Марозпрадукту» Івана Дабудзьку, дырэктара «Пнеўматэхцэнтра» Аляксандра Матвейчава, кіраўніка фермерскай гаспадаркі «Жураўліны крык» Дзмітрыя Калістратава і іншых.

Падчас размовы Аляксандр Турчын заявіў, што ўрад мае намер падтрымліваць беларускіх вытворцаў, але не плануе проста абмяжоўваць імпарт. Пры гэтым барацьба з няякаснай імпартнай прадукцыяй, паводле яго слоў, будзе ўзмацняцца.

Прэм’ер падкрэсліў, што на беларускім рынку павінна быць сумленная канкурэнцыя, а спажыўцоў неабходна абараняць ад няякасных тавараў.

Бізнэсмены таксама абмеркавалі развіццё фермерскіх гаспадарак і турызму, фінансаванне інавацыйных праектаў, лічбавізацыю і выкарыстанне штучнага інтэлекту ў вытворчасці.

Асобна закранулі пытанне рэгулявання цэн. Турчын заклікаў бізнэс адказна падыходзіць да іх фармавання і не ставіць празмерную прыбытковасць вышэй за інтарэсы спажыўцоў. Ён папярэдзіў, што ўлады не хацелі б зноў уводзіць у пералік рэгуляваных тавараў тыя пазіцыі, якія раней з яго выключылі. Для гэтага, паводле яго слоў, бізнэс павінен самастойна прытрымлівацца разумнай цэнавай палітыкі.

Каментары12

  • Стадо для раздоя
    26.08.2026
    Собрали стадо прикорытников для раздоя.
    Скоро каждого раздоят на деньги.
  • прафілакторый для цялят
    26.08.2026
    Стадо для раздоя, ужо было і неаднаразова
  • Брейвик
    26.08.2026
    С турчина премьер, как с этих -бизнесмены. Гопник с прической уголовника смешит стадо спекулянтов.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць