БЕЛ Ł РУС

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»

28.08.2026 / 22:06

Nashaniva.com

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў ў інтэрв'ю выданню РБК расказаў пра падыход Крамля да перамоў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Паводле яго слоў, расійскія ўлады імкнуцца вырашаць пытанні «па-пацанску», што ён называе «высакародным» падыходам.

Сяргей Лаўроў. Фота: mfa_russia / Twitter

Лаўроў сцвярджае, што менавіта з такім настроем Уладзімір Пуцін год таму ехаў на сустрэчу з Трампам у Анкорыдж. Расійскі бок нібыта разлічваў дамовіцца там пра завяршэнне вайны і падпісаць адпаведнае пагадненне.

«Мы прывыклі справы рабіць, можна сказаць, высакародна, можна сказаць, па-пацанску, што, па сутнасці, адно і тое ж», — сцвярджае кіраўнік МЗС Расіі.

Паводле Лаўрова, Пуцін падчас перамоваў цалкам пагадзіўся з прапановамі Трампа і бакі нібыта «ўдарылі па руках». Аднак пазней, як сцвярджае расійскі міністр, у працэс умяшаліся прадстаўнікі Еўрасаюза і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, якія нібыта сарвалі дасягнутыя ў Анкорыджы дамоўленасці.

Пасля гэтага пазіцыя Белага дома, паводле Лаўрова, істотна змянілася, а дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заклікаў шукаць новыя падыходы да перамоў.

Чытайце таксама:

Лаўроў паабяцаў значна больш жорсткі адказ саюзнікам Кіева

Трамп асабіста накіраваў дырэктара ЦРУ ў Маскву

Трамп хоча, каб Пуцін дапамог яму разблакаваць Армузскі праліў

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico

Каментары да артыкула